Инструменты
Инвертировать
Монохромный
Низкая насыщенность
Высокая насыщенность
Темный контраст
Легкий контраст
Выделить ссылки
Выделить заголовки
Чтение экрана
Режим чтения
Масштабирование
Размер шрифта
Высота линии
Межбуквенное расстояние

225270, Івацэвіцкі р-н, Яглевіцкі с/с, 22, корп. 3, 8 (01645), факс 2-25-38, 2-26-86

    

Часовае выбыццё грамадзяніна з дому-інтэрната

С Т А Т У Т

дзяржаўнай установы
«Косаўскi псiханеўралагiчны дом-iнтэрнат для састарэлых i iнвалiдаў»
(новая рэдакцыя)

 

ГЛАВА 5
ПАРАДАК ЧАСОВАГА ВЫБЫЦЦЯ І ВЫСЯЛЕННЯ ГРАМАДЗЯН З ДОМА-ІНТЭРНАТА

41. Часовае выбыццё грамадзяніна з Дома-інтэрната ажыццяўляецца па пісьмовай заяве законнага прадстаўніка, членаў сям'і, сваякоў, іншых грамадзян, а таксама самога грамадзяніна, які пражывае ў спецыяльным аддзяленні для састарэлых і інвалідаў, са згоды дырэктара і на падставе заключэння ўрача Дома-інтэрната аб магчымасці выезду на тэрмін агульнай працягласцю не больш за тры месяцы ў каляндарным годзе.
У заяве ўказваецца прычына часовага выбыцця і дакладны адрас, па якім будзе знаходзіцца грамадзянін на працягу ўсяго тэрміну часовага выбыцця, а таксама абавязацельства забеспячэння догляду за грамадзянінам і своечасовага яго вяртання (акрамя грамадзян, якія выбываюць з спецыяльнага аддзялення для састарэлых і інвалідаў).

42. Часовае выбыццё грамадзяніна, які пражывае ў спецыяльным аддзяленні для састарэлых і інвалідаў, за якім устаноўлены прэвентыўны нагляд, ажыццяўляецца:
- пасля пісьмовага паведамлення тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў аб часовым выбыцці ў іншы населены пункт у межах Івацэвіцкага раёна;
- са згоды тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў аб часовым выбыцці ў іншы населены пункт за межамі Івацэвіцкага раёна.

43. На перыяд часовага выбыцця з Дома-інтэрната грамадзянін здымаецца з усіх відаў забеспячэння.
У выпадку выбыцця з Дома-інтэрната грамадзяніна на тэрмін звыш аднаго месяца (без адлічэння з Дома-інтэрната) Дом-інтэрнат пісьмова паведамляе орган, які прызначыў і (або) выплачвае пенсію аб даце выбыцця і вяртання ў Дом-інтэрнат.
44. Выдаткі, звязаныя з паездкай у перыяд часовага выбыцця, домам-інтэрнатам не пакрываюцца.

Друкаваць